любі́мы, -ая, -ае.
Які выклікае пачуццё любові, якому аддаецца перавага перад іншымі, асабліва дарагі каму-н.
Л. пісьменнік.
Любімая справа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дульцыне́я, ‑і, ж.
Жарт., іран. Любімая жанчына.
[Ад імя, прыдуманага героем рамана Сервантэса Дон Кіхотам для сялянкі Альфонсы, якую ён абраў у якасці сваёй дамы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
любі́мы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
любі́мы |
любі́мая |
любі́мае |
любі́мыя |
| Р. |
любі́мага |
любі́май любі́мае |
любі́мага |
любі́мых |
| Д. |
любі́маму |
любі́май |
любі́маму |
любі́мым |
| В. |
любі́мы (неадуш.) любі́мага (адуш.) |
любі́мую |
любі́мае |
любі́мыя (неадуш.) любі́мых (адуш.) |
| Т. |
любі́мым |
любі́май любі́маю |
любі́мым |
любі́мымі |
| М. |
любі́мым |
любі́май |
любі́мым |
любі́мых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
любі́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае пачуццё любві; дарагі, блізкі сэрцу. Любімая дачка. □ Шчаслівай дарогі, таварыш любімы, заўсёды, усюды з табою радзіма! Дубоўка.
2. Якому аддаецца перавага перад іншымі; асабліва дарагі каму‑н. Любімы настаўнік. Любімая справа. □ Чырванеючы ад хвалявання і рашучасці, Лёня заказаў музыкам свой любімы вальс «Бярозку». Брыль.
3. у знач. наз. любі́мы, ‑ага, м.; любі́мая, ‑ай, ж. Той (тая), каго любяць. Я толькі з любімай магу захапіцца Успененым морам, паводкай зары. Панчанка.
•••
Наступіць на любімы мазоль гл. наступіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канёк¹, канька́, мн. канькі́, канько́ў, м.
1. гл. конь.
2. Месца сыходжання нахіленых плоскасцей двухсхільнага даху, вільчык страхі.
3. Разное ўпрыгожанне ў выглядзе конскай галавы на канцы падоўжнага бруса, што ўтварае верхні край страхі.
Разны к. упрыгожвае дах.
4. перан. Любімая тэма размовы, любімы занятак каго-н.
Чытанне вершаў было яго каньком.
Акардэон — мой к.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мі́лка ’любая’ (Нас.; петрык., Мат. Гом.), мілок ’любы, дарагі’ (Нар. Гом.). З рус. милка ’любімая’, ’жонка’, милок ’любімы чалавек, мілы чалавек’ (аб пашырэнні гэтых лексем у рус. гаворках гл. СРНГ, 18, 161–162). Да мі́лы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акія́н, ‑а, м.
1. Водная прастора паміж мацерыкамі. Паўночны Ледавіты акіян.
2. перан. Што‑н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго‑н. Даставайце з вышак сані — Гайда сцежкі праціраць І па белым акіяне Удоўж і ўпоперак гуляць. Колас. Права маю я тым ганарыцца, Што любімая праца мая — Спраў вялікіх малая драбніца — Уліваецца чыстай крыніцай У работы людской акіян. Непачаловіч.
•••
Паветраны акіян — атмасфера.
[Грэч. okeanos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́бачка, ‑і, м. і ж.
Нар.-паэт.
1. ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж. Любімая, любая. Дамянік пранёсся міма. Бег — шуршэлі каласы, Стаў — іх змоўклі галасы, І дарма шукаў вачыма Постаць любачкі-красы [Ганны]. Колас.
2. м. і ж. (ужываецца пры звароце). Мілая (мілы), дарагая (дарагі). — Любачка мая, — казаў .. [Зязюльскі], — гляджу я на Цябе і ўспамінаю твайго бацьку: тваё аблічча напамінае мне нябожчыка! Колас. — Ты, любачка, пра гэта, мусіць, не думаў? Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лю́бка 1 — ласкавы зварот да жанчыны, дзяўчыны, да любімага чалавека, лю́бачка ’мілачка’ (Нас., Бес., Яруш., Шат., ТСБМ, Нар. Гом.). Укр., рус. лю́бка, польск., луж. lubka, чэш. lǐbka, славен. ljȗbka. Прасл. lʼubъka (Трубачоў, Эт. сл., 15, 183). Да лю́бы (гл.) — ж. род лю́ба (адсюль імя Люба, якое пасля набыло афіцыйную форму Любоў). Сюды ж лю́бачка ’мілая, любімая’, ’дзіцятка’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат.), любчы́на ’мілая, дарагая’ (Нар. Гом.) — пад уплывам лексемы дзяўчы́на.
Любка 2 ’чараўнік, Platanthera bifolia (L.) L. C. Rich.’ (паўн.-усх., Кіс.). Укр. любки́ ’ятрашнік шлеманосны’, лю́бка ’ятрашнік шыракалісты’, рус. кур. лю́бка ’ятрашнік шлеманосны’. Усх.-слав. Бел. лексема прымыкае да рус. моўнай тэрыторыі. Да лю́бы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канёк 1, канька, м.
1. Памянш.-ласк. да конь (у 1 знач.).
2. Разное ўпрыгожанне страхі, пераважна ў выглядзе конскай галавы. «Канькі» — гэта разныя ўпрыгожанні верхняй часткі франтона [«шчыта»] пры двухскатным даху. «Беларусь».
3. Востры верхні край, грэбень страхі. Новы чырвоненькі пеўнік на каньку хаты вось-вось збіраўся кукарэкнуць на ўвесь голас. Краўчанка.
4. перан. Любімая тэма размовы, любімы занятак каго‑н. [Вярноў] горача расказваў Ніне пра новыя творы маладнякоўцаў. Літаратурнае жыццё было яго каньком. Лобан. — Скрыпка і флейта — от на чым я выязджаў. Гэта мой канёк. Чорны.
канёк 2,
гл. канькі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)