любава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. любу́ю любу́ем
2-я ас. любу́еш любу́еце
3-я ас. любу́е любу́юць
Прошлы час
м. любава́ў любава́лі
ж. любава́ла
н. любава́ла
Загадны лад
2-я ас. любу́й любу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час любу́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Любава́цца ’разглядаць з захапленнем, з задавальненнем’, ’наглядаць за чыёй-небудзь дзейнасцю з задавальненнем’, ’мець уцеху’ (Яруш., ТСБМ, Нар. Гом.), любава́ць ’любіць, любавацца’ (Нас.). Укр. любувати(ся), любовати, рус. любоваться, ст.-рус. любовати, польск. lubować się, н.-луж. lubowaś, в.-луж. lubować, чэш. libovati si, ст.-чэш. ľubovati, славац. ľubovať si, славен. ljubováti, ljúbovati, серб.-харв. љубовати, макед. љубува се, балг. любува се. Прасл. lʼubovati ’захапляцца нечым’, утворанае ад lʼubъ (Слаўскі, 4, 358–359). Да лю́бы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)