льдзі́нка гл. ільдзіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

льдзі́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. льдзі́нка льдзі́нкі
Р. льдзі́нкі льдзі́нак
Д. льдзі́нцы льдзі́нкам
В. льдзі́нку льдзі́нкі
Т. льдзі́нкай
льдзі́нкаю
льдзі́нкамі
М. льдзі́нцы льдзі́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

льдзі́нка ж., уменьш. льди́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

льдзі́нка,

гл. ільдзінка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільдзі́нка і льдзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да ільдзіна; невялікая льдзіна. Праходзілі крыгі; рака, ачышчаючыся, паспешліва праганяла адзінокія льдзінкі. Ракітны. // Кавалачак тонкага лёду. Палі прыцерушыў лёгкі сняжок, толькі рудзеюць сцежка, пратаптаная клетачкамі лапцей, ды каляіны, поўныя каламутнай вады і тонкіх патрушчаных ільдзінак. Грахоўскі. // Лядзяш (на дрэвах, страсе і пад.). Сцюдзёная льдзінка на бярозе гарыць халодным сіняватым святлом. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільдзі́на і (пасля галосных) льдзі́на, -ы, мн. -ы, -дзін, ж.

Глыба лёду, крыга.

|| памянш. ільдзі́нка і (пасля галосных) льдзі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

льди́нка ж. ільдзі́нка, -кі ж., (после гласных) льдзі́нка, -кі ж.; (ледяшка) лядзя́к, род. ледзяка́ м., лядзя́ш, род. ледзяша́ м., ляды́ш, род. ледыша́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)