*Лу́сіць, лу́сіть ’трашчаць’ (Растарг.) — другаснае ўтварэнне з лу́снуць ’трэснуць, лопнуць’, якое з прасл. lus(k)nǫti. Не выключана магчымасць утварэння з выклічніка лусь! (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нахлусі́ць, -лушу́, -лу́сіш, -лу́сіць; -лу́шаны; зак., што, чаго і без дап.

Нагаварыць няпраўды, налгаць.

Гэта ж ён нахлусіў пра суседскага хлопца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)