лу́сканне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. лу́сканне
Р. лу́скання
Д. лу́сканню
В. лу́сканне
Т. лу́сканнем
М. лу́сканні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лу́сканне ср. щёлканье; луще́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лу́сканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. лускаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лу́скаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. што. Раскусваць, разгрызаць (шкарлупіну) з трэскам.

Л. сланечнік.

2. Утвараць чым-н. кароткія адрывістыя гукі, патрэскваць.

Пальцы лускаюць.

|| аднакр. лу́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. лу́сканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лу́скат, -у, М -каце, м. (разм.).

Трэск, лусканне.

Чуўся аддалены л. сухіх галінак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лу́скат, ‑у, М ‑каце, м.

Разм. Трэск, лусканне. З глыбіні лесу пачуўся .. прыглушаны лускат сухіх галінак пад нагамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лу́скат ’трэск, лусканне’ (ТСБМ), укр. лускіт, польск. łuskot, чэш. luskot. Прасл. паўн. luskotъ — nomen actionis (> nomen acti) ад дзеяслова luskati (Слаўскі, 5, 358–359) > лу́скаць. Сюды ж лускатня́ ’трасканіна’ (хойн., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слане́чнік, ‑у, м.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з буйным жоўтым суквеццем на высокім сцябле (вырошчваецца ў асноўным для атрымання алею з насення). На палях, апрача пшаніцы, рассцілаюцца цэлыя лясы сланечніку. Пестрак. Ніжэй згіналі цераз плот цяжкія шапкі цыбатыя сланечнікі. Адамчык.

2. Насенне гэтай расліны, якое ядуць як ласунак. [Максім Сцяпанавіч:] — І танцаваць не ўмею. Не навучыўся, бачыш, у маладосці, бо гэта, як і лусканне сланечніку, страшэнным мяшчанствам лічылася. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

щёлканье

1. пстры́канне, -ння ср.;

2. пстры́канне, -ння ср.; ля́сканне, -ння ср.; шчо́ўканне, -ння ср.; цо́канне, -ння ср.;

3. лу́сканне, -ння ср., луза́нне, -ння ср.;

4. шчо́ўканне, -ння ср., цёхканне, -ння ср.; см. щёлкать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)