Лупе́ка ’скуралуп, жывадзёр’, ’карыслівец, абдзірала’, ’які моцна карае’ (Гарэц., Нас.; мсцісл., З нар. сл.), смал. лупе́ка ’тс’. Да лупі́ць1 < луп2 (гл.). Аб суфіксе ‑ек‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 37).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушпе́кы ’лупіны сланечніка, гарбуза і да т. п.’ (малар., Нар. лекс.). Да лушпа́ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 37), як лупе́ка ’тс’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)