Лохнуць 1 ’прагнуць’ (стаўб., Сл. бел. нар. фраз.; Жд. 2). Прасл. loknǫti — дзеяслоў закончанага трывання ад lokati ’хлябтаць’, параўн. бел. локаць ’піць’ (Нас.). Этымалогію гл. лакта́ць. Параўн. таксама Слаўскі (5, 151–153, 160). Куркіна (Этимология–72, 75) супастаўляе славен. lohnẹ́ti ’адчуваць, імкнуцца, патрабаваць’ са славац. lochať ’хлябтаць’, láchať ’хацець, піць’, укр. лохати(ся) ’адчуваць голад’ і зводзіць іх (і іншыя) да асноў: lox‑/las‑/laš‑. Сюды яна адносіць і ўкр. ло́хнути ’быць у адчаі’, ’сумаваць’, параўн. наступнае слова.
*Лохнуць 2, лохнути ’сумаваць, трывожыцца’ (Бес.), рус. гло́хнуць ’сумаваць, быць у адзіноце’, польск. głuchnąć ’сціхаць, замаўкаць’, балг. глъ́хна ’сціхаць’, ’заглушацца пустазеллем (аб расліне)’, глʼкна ’перастаць плакаць, страціўшы голас’. Прасл. gluxnǫti/glъxnǫti (Трубачоў, Эт. сл., 6, 145 і 157). Да глухі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лкаць ’глытаць’ (Нас., Яруш.), польск. łkać ’плакаць; выдаваць, плачучы, кароткія гукі’, чэш. lkáti ’рыдаць, наракаць’, ’хапаць губамі паветра пры спякоце’, славац. lkať ’рыдаць’. Паўн.-слав. lъkati, параўн. літ. lùk! для абазначэння моцнага глытання, lùkinti ’прагна піць’, ст.-грэч. λύζω ’ікаю, плачу, трасуся’, ст.-ірл. slucim ’глытаць’, с.-в.-ням. sticken ’глытаць, плакаць’. І.‑е. *(s)leuk‑/*(s)leug‑ ’глытаць’. Гл. таксама локаць, лохнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)