ло́евы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ло́евы ло́евая ло́евае ло́евыя
Р. ло́евага ло́евай
ло́евае
ло́евага ло́евых
Д. ло́еваму ло́евай ло́еваму ло́евым
В. ло́евы (неадуш.)
ло́евага (адуш.)
ло́евую ло́евае ло́евыя (неадуш.)
ло́евых (адуш.)
Т. ло́евым ло́евай
ло́еваю
ло́евым ло́евымі
М. ло́евым ло́евай ло́евым ло́евых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ло́евы са́льный;

~вая све́чка — са́льная све́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́евы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лою, уласцівы яму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лой, ло́ю, м.

Нутраны тлушч (авечы, ялавічны).

Мазаць бліны лоем.

|| прым. ло́евы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

са́льный

1. (запачканный салом) тлу́сты, затлу́шчаны, зашмальцава́ны;

са́льное пятно́ тлу́стая (тлу́шчавая) пля́ма;

2. (сделанный из сала) са́льны, тлу́шчавы, ло́евы;

са́льная све́чка све́чка з ло́ю;

3. (предназначенный, служащий для получения сала) са́льны;

са́льный отко́рм са́льны адко́рм;

са́льные сви́ньи са́льныя сві́нні;

4. анат. тлу́шчавы;

са́льные же́лезы тлу́шчавыя зало́зы;

5. (непристойный) непрысто́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лой, лый, лаёк ’топлены авечы або ялавічны нутраны тлушч’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Бяльк., Вешт., Клім., ТС, Булг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ’авечы тлушч’ (Гарэц., Касп., Шат., Бес.), ’ялавічны тлушч’ (Яруш., Мат. Бых.), ’свечачнае сала’ (Грыг.; паўд.-усх., КЭС), ’свіное сала’ (горац., маг., КЭС). Укр. лій, рус. лой, польск. łój, чэш. lůj, славац. loj; славен. lǫj ’лейка’, серб.-харв. ло̑ј, макед. лой, лујот, балг. лой, ц.-слав. лои. Прасл. lojь ’топлены тлушч жывёл’. Утворана ад liti ’ліць’ (як bojь ад biti і да т. п.) і першапачаткова было nomen actionis (’ліццё’), пасля перайшло ў разрад nomen acti ’тое, што льецца, топіцца’ (Слаўскі, 5, 259; Фасмер, 2, 513). Сюды ж лоевы ’тлушчавы (аб свечцы)’ (Нас., ТС), лаёвы, лаевый ’тс’ (Гарэц., Др.-Падб., Грыг., Нас.), а таксама сувалк. łoi̯ić ’біць’, якое разам з чэш. slíti se ’ўхіліцца ад абавязкаў, не прыйсці куды-небудзь’, ulít se ’сачкануць’, ulejvák ’лодыр, сачок’, балг. радоп. лойам съ ’сцерагчыся, каб не ўдарылі пры гульні ў мяч’, ’пазбягаць цяжкай працы’ і інш., дазваляюць гіпатэтычна меркаваць аб тым, што ў адыменнага прасл. lojiti было апрача значэння ’намазваць тлушчам’ (гл. Слаўскі, 5, 146–147) таксама значэнне ’ісці, хутка рухацца, пазбягаць’ (Варбот, Этимология–73, 29–31; яна ж, СБЯ, 1981, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)