узлава́цца, узлуйся, узлуешся, узлуецца; узлуёмся, узлуяцеся; зак., на каго-што і без дап.
Увайсці ў злосць, раззлавацца; адчуць незадаволенасць кім‑, чым‑н. Узлаваўся лёкай, схапіў Сцёпку за каўнер ды давай тузаць. Якімовіч. Леўчык нават здзівіўся, што сват так узрадаваўся і павесялеў, замест таго, каб узлавацца на суседзяў. Чарнышэвіч. [Вольга Віктараўна], здаецца, узлавалася па сваю слабасць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расцерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., што.
Расчысціць, вызваліць ад дрэў, кустоў. Іван Леўчык — старшыня калгаса — даўмеўся: каб тое балота не здратавала жывёла, расцерабіць яго, узараць дзірван і засеяць цімафееўкай. Сабаленка. [Танкісты] расцерабілі, падрыхтавалі палянку для танкавага парка. Мележ. // Выкарчаваць, выдаліць з якога‑н. месца. Тыя, каму на сядзібах трапілі палянкі з рэдкім лесам, лічылі сябе шчасліўчыкамі. Яны хутчэй расцярэбяць яго і хутчэй зрубяць зямлянкі-хаткі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. кім-чым. Кіраваць на працягу нейкага часу. За адзін учарашні дзень Грышка паспеў пабываць у кабіне магутнага тралёвачнага трактара і пакіраваць лесавозам. Паслядовіч. — Дык от, Галіна Казіміраўна, .. вам давядзецца пакіраваць калгасам, пакуль вернецца Леўчык. Сабаленка.
2. Разм. Тое, што і накіраваць (у 1, 2 знач.). Шашура прайшоў у канец палоскі, налёг на ручкі, перавёў плуг на другі край вагона і накіраваў назад. Мележ. Людзі з першай жа хвіліны пакіравалі свае думкі да пераспелага жыта. Чорны.
3. Разм. Тое, што і накіравацца (у 1 знач.). [Зося] прабегла ўсю сценку, павярнула да скрыжаваных дарог, абагнула іх і пакіравала ў бок пасекі. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)