летуце́ць, -тучу́, -ту́ціш, -ту́ціць; -ту́цім, -ту́ціце́, -ту́ця́ць; -туці́; незак.

Аддавацца марам, марыць.

Л. аб шчаслівых днях дзяцінства.

|| наз. летуце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

летуце́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. летучу́ летуці́м
2-я ас. летуці́ш летуціце́
3-я ас. летуці́ць летуця́ць
Прошлы час
м. летуце́ў летуце́лі
ж. летуце́ла
н. летуце́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

летуце́ць несов. предава́ться мечта́м, гре́зить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

летуце́ць, ‑тучу, ‑туціш, ‑туціць; незак.

Аддавацца марам; марыць. На пагорку сасна, — ці не ўнучка тае, Што калісь летуцела аб пальме далёкай? Лойка. Кружацца далёкія планет, Пра якія добра летуцець. Прыходзька.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

летуце́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак.

Тое, што і летуцець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

летуце́нне, -я, н.

1. гл. летуцець.

2. Мара пра што-н. прывабнае, жаданае.

Рамантычнае л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

летуце́ніць несов., см. летуце́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гре́зить несов. мро́іць, летуце́ць, летуце́ніць; (мечтать) ма́рыць; (видеть сон) сніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляту́нак ’мара, летуценне’ (Гарэц., Др.-Падб.; Крывіч, 5, 1923; ТСБМ, Нар. Гом.). Утворана ад летуцець пры дапамозе суфікса ‑унак (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

летуце́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Тое, што і летуцець. Летуценіў Андрэй [аб няяўцы ў суд], а ногі неслі яго ўсё бліжэй да будынка земскай управы. Колас. Цімка ўставаў, адчыняў акно і садзіўся на падаконнік — любімае месца студэнтаў увесну: яны тут загаралі, рыхтавалі лекцыі, летуценілі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)