летуце́нны, -ая, -ае.

1. Які мае схільнасць да летуцення, звязаны з летуценнем.

Летуценная ўсмешка.

2. Створаны ўяўленнем, марай; фантастычны.

Летуценнае шчасце.

|| наз. летуце́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

летуце́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. летуце́нны летуце́нная летуце́ннае летуце́нныя
Р. летуце́ннага летуце́ннай
летуце́ннае
летуце́ннага летуце́нных
Д. летуце́ннаму летуце́ннай летуце́ннаму летуце́нным
В. летуце́нны (неадуш.)
летуце́ннага (адуш.)
летуце́нную летуце́ннае летуце́нныя (неадуш.)
летуце́нных (адуш.)
Т. летуце́нным летуце́ннай
летуце́ннаю
летуце́нным летуце́ннымі
М. летуце́нным летуце́ннай летуце́нным летуце́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

летуце́нны мечта́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

летуце́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які любіць летуцець (летуценіць), мае схільнасць да летуцення. [Маці] была вельмі прыгожая тады, нейкая летуценная і ціхая. Быкаў. // Які выражае схільнасць да летуцення. Твар .. [Васілісы] расчулены, на вуснах блукае летуценная ўсмешка. Васілевіч. Я ўпершыню пачула голас Натапчыка — мяккі, летуценны. Савіцкі. // Звязаны з летуценнем, летуценнямі. Усеваладу хочацца хоць трошкі памарыць. У летуценным задуменні хоць трошкі усміхнуцца самому сабе. Скрыган.

2. Створаны ўяўленнем, марай; фантастычны. Будзе ў нас хлеб, шчасце ў хаты паселіцца. Шчасця замнога, Дужа замнога, Не летуценнага шчасця — зямнога. Калачынскі. Так блізка ўсё! Але па кладцы, Па мосціку самотным, летуценным Ракі не перайсці, не перабрацца У родны дом, што прагне вызвалення. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мечта́тельный летуце́нны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

элегі́чны, -ая, -ае (кніжн.).

1. гл. элегія.

2. Сумны, журботны, летуценны.

Элегічныя думы.

|| наз. элегі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

элегі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да элегіі (у 1 знач.), з’яўляецца элегіяй. Элегічная паэзія. Элегічная лірыка.

2. Журботны, меланхалічны, летуценны. Цяжка, відаць, больш ярка адлюстраваць элегічныя думы, што навяваюць мілыя сэрцу ўспаміны аб далёкім і жаданым. Майхровіч. // Які выражае смутак, журбу, меланхалічную летуценнасць. Элегічная ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанта́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Чалавек з багата развітай фантазіяй. Ці ж можна сумнявацца ў тым, што хутка чалавек стане гаспадаром космасу, ажыццявіць самыя смелыя мары фантастаў усіх вякоў і народаў. «Звязда».

2. Фантазёр, летуценнік, які імкнецца здзейсніць фантастычныя мары, задумы. Гэта не сон летуценны, Не казка, Гэта не мроя старога фантаста. Недзе ў бяздонных глыбінях сусвету Вымпел чырвоны праносіць ракета. Макаль.

3. Пісьменнік, які выкарыстоўвае фантастычныя сюжэты. Пачакайце! Ды гэта ж .. кабіна «машыны часу», .. якая з лёгкай рукі Герберта Уэлса падарожнічае па старонках кніг многіх пісьменнікаў-фантастаў. Чаркасаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)