лесніко́ў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лесніко́ў лесніко́ва лесніко́ва лесніко́вы
Р. лесніко́вага лесніко́вай
лесніко́вае
лесніко́вага лесніко́вых
Д. лесніко́ваму лесніко́вай лесніко́ваму лесніко́вым
В. лесніко́ў (неадуш.)
лесніко́вага (адуш.)
лесніко́ву лесніко́ва лесніко́вы (неадуш.)
лесніко́вых (адуш.)
Т. лесніко́вым лесніко́вай
лесніко́ваю
лесніко́вым лесніко́вымі
М. лесніко́вым лесніко́вай лесніко́вым лесніко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лесніко́ў лесника́, леснико́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лесніко́ў, ‑ова.

Які належыць лесніку. Між глыбокіх снягоў, Дзе лес глуха шуміць, Ціхі дом леснікоў Адзінока стаіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лясні́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лясні́к леснікі́
Р. лесніка́ лесніко́ў
Д. лесніку́ лесніка́м
В. лесніка́ лесніко́ў
Т. лесніко́м лесніка́мі
М. лесніку́ лесніка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Леснікі́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Леснікі́
Р. Лесніко́ў
Д. Лесніка́м
В. Леснікі́
Т. Лесніка́мі
М. Лесніка́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паўго́ддзе, ‑я, н.

Прамежак часу, роўны палавіне года, шасці месяцам. Падводзіліся вынікі спаборніцтва леснікоў за паўгоддзе. Шчарбатаў. // Палавіна навучальнага года ў школе. Першае паўгоддзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намы́ў, ‑мыву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. намыць (у 2–4 знач.).

2. Зямля ля берага, намытая вадой. На гэты бок Дзвінасы ад Леснікоў цягнецца нізінная пясчаная каса — вясновыя намывы і наносы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паняты́, ‑ога, м.

Асоба, якая запрашаецца органамі ўлады ў якасці сведкі пры вобыску, вопісе маёмасці, аглядзе і пад. Назаўтра камісія з панятых і леснікоў налічыла па лесе больш за пяцьсот свежых пнёў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’е́здчык, ‑а, м.

1. Работнік лясніцтва, які наглядае за вядзеннем лясной гаспадаркі на сваім участку і за работай леснікоў. Калісьці гэты Атрошка служыў у Аляксееўцы лесніком, потым яго перавялі ў Масевічы аб’ездчыкам. Пальчэўскі.

2. Той, хто прывучае маладых коней хадзіць пад сядлом, у вупражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пару́бшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца парубкай, высечкай лесу. [Турава:] — Гэта ж каб мне ножкі маладыя, хіба не пабегла б я ў лес, да тых парубшчыкаў? Савіцкі. // Той, хто займаецца незаконнай парубкай. Але ляснік мог спяшацца і на засаду супроць парубшчыкаў. Паслядовіч. Шэраг апавяданняў Коласа прысвечаны жыццю леснікоў, людзей, у службовы абавязак якіх якраз і ўваходзіць лавіць парубшчыкаў, зладзеяў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)