Ліпо́та ’добрае надвор’е’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр. ліпота́ ’прыгажосць’, ст.-рус. лѣпота ’тс’, ’прыстойнасць’, рус. арханг. лепота́ ’прыгожая знешнасць’, ’мажносць’, паўн.-дзвін. ’гліністая гразь’, ’сырое надвор’е, калі да колаў прыліпае гразь, а да палазоў — снег’, серб.-харв. љепо̏та, ст.-слав. лѣпота ’прыгажосць’. Абстрактнае ўтварэнне з суфіксам ‑ota ад прасл. lěpъ, якое да і.-е. *loi̯p‑os ’той, хто лепіцца, прыліпае’ < *lei̯p‑ ’намазаная маззю, ляпіць’. Бел. лексема — з лепо́та ’прыгажосць’, семантыка якога канкрэтызавалася.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ляпота 1 лепота ’слота’, ’вадкая гразь’ (ТС). Да ля́па 3 (гл.). Тоесныя па паходжанню лексемы з рус. тэрыторыі (гл. Горячева, Этимология–72, 131).
Ляпота 2 ’пэцкаль’ (ТС). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад ляпі́ць. Параўн. тураў. лепі́ць ’тынкаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)