Ле́пар ’птушка дрозд пеўчы, Turdus ericetorum Turt.’ (паўдн.-гом., паўн.-жытомірск., Бел.-укр. ізал.). У выніку семантычнага пераносу з лёпар ’муляр’ (ТС) сляпіць (хату) > ляпіць гняздо (?). Не выключае, што гэта архаізм, утвораны ад прасл. !!!ёръ ’прыгожы, харошы’ > ’птушка, якая прыгожа спявае’. Аб суф. -ар гл. Сцяцко, Афікс. наз., 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́харыца ’непаседа’ (гом., Мат. Гом.). Да ла́хаць1 (гл.). Утварэнне, аналагічнае з рус. смал., арл. ла́харь ’каханак’. Параўн. бел. ле́пар, ду́мар, чы́тар (Сцяцко, Афікс. наз., 29–30) + суф. ‑іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ляпа́р, лельч. лепа́р ’той, хто лепіць, абмазвае хаты’ (Нар. лекс.), ’муляр’ (ТС). Укр. ліпа́р ’той, хто абмазвае хаты’, ст.-польск. lepiarz ’той, хто лепіць што-небудзь з гліны’, ’ганчар’, в.-луж. lěpjeŕ, ст.-чэш. lépař, серб.-харв. лѐпар ’тс’. Прасл. lěparь. Да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)