◎ Лежая́ ’кароткая вяроўка з пятлёй, пры дапамозе якой бортнік падымаецца на дрэва’ (Мат.). Рус. лежея, польск. leżeja ’тс’ (Варш. сл., Віл. сл.). Аддзеяслоўнае рэгіянальнае ўтварэнне з суфіксам ‑ая (C-Č/α), як чайхан ’ваўначоска’ (Сцяцко, Афікс. наз., 36–37). Да лезці (гл.). Слаўскі (4, 194) — да ležati (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляжа́йка ’ляжанка ля печы’, ’комін-ляжак’ (пух., З нар. сл.; уздз., Нар. словатв.; навагр., Сцяшк. Сл.), ляжэйка ’бакавыя дошкі ў возе’ (астрав., Сцяшк. Сл.; круп., Жыв. сл.; Касп., Сл. ПЗБ), ліжа́йка ’бакавы брусок асновы панарада’ (КЭС, лаг.), валож. ляжэ́я ’папярочная палка-ворчык у сасе, да якой прымацоўваюцца аглоблі’ (Жыв. сл.). Ст.-рус. лежайка, лежейка, лежая ’знак > (гарызантальны вугал) у бортніцкіх знамёнах’. Да прасл. ležajьka (Трубачоў, Эт. сл., 14, 158), якое з ležaja/ležajь (< ležati), роднаснага з ляжа́й (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)