лега́льны, -ая, -ае.

Дазволены законам.

Легальнае становішча.

|| наз. лега́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лега́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лега́льны лега́льная лега́льнае лега́льныя
Р. лега́льнага лега́льнай
лега́льнае
лега́льнага лега́льных
Д. лега́льнаму лега́льнай лега́льнаму лега́льным
В. лега́льны (неадуш.)
лега́льнага (адуш.)
лега́льную лега́льнае лега́льныя (неадуш.)
лега́льных (адуш.)
Т. лега́льным лега́льнай
лега́льнаю
лега́льным лега́льнымі
М. лега́льным лега́льнай лега́льным лега́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лега́льны лега́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лега́льны, ‑ая, ‑ае.

Дазволены законам; узаконены. Легальная партыя. Легальны друк. // Які скарыстоўвае дапушчаныя законам магчымасці, заснаваны на выкарыстанні гэтых магчымасцей. Легальная форма барацьбы. □ Збігнеў зайздросціў тым, каторыя выйшлі на легальнае палажэнне і прымайстраваліся на работу. Карпюк.

[Лац. legalis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рацыяна́льна-лега́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рацыяна́льна-лега́льны рацыяна́льна-лега́льная рацыяна́льна-лега́льнае рацыяна́льна-лега́льныя
Р. рацыяна́льна-лега́льнага рацыяна́льна-лега́льнай
рацыяна́льна-лега́льнае
рацыяна́льна-лега́льнага рацыяна́льна-лега́льных
Д. рацыяна́льна-лега́льнаму рацыяна́льна-лега́льнай рацыяна́льна-лега́льнаму рацыяна́льна-лега́льным
В. рацыяна́льна-лега́льны (неадуш.)
рацыяна́льна-лега́льнага (адуш.)
рацыяна́льна-лега́льную рацыяна́льна-лега́льнае рацыяна́льна-лега́льныя (неадуш.)
рацыяна́льна-лега́льных (адуш.)
Т. рацыяна́льна-лега́льным рацыяна́льна-лега́льнай
рацыяна́льна-лега́льнаю
рацыяна́льна-лега́льным рацыяна́льна-лега́льнымі
М. рацыяна́льна-лега́льным рацыяна́льна-лега́льнай рацыяна́льна-лега́льным рацыяна́льна-лега́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лега́льный лега́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўлега́льны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім легальны; напалавіну легальны. Паўлегальная газета. □ Дзякуючы Рыгору была праведзена паўлегальная кампанія збору падпіскі на газету «Праўда». Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўлега́льны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім легальны, напалавіну нелегальны. Напаўлегальны друк. Напаўлегальнае выданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыно́ўны, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які мае які‑н. чын або служыць на дзяржаўнай службе. У нашым пасёлку жылі пенсіянеры-чыгуначнікі і іншы чыноўны люд, выгнаны імперыялістычнай вайной з заходніх раёнаў і іншых далёкіх мясцін. Навуменка.

2. Які мае адносіны да чыноўніка (у 1 знач.). Да 1905 года легальны друк у Расіі цалкам залежаў ад чыноўнай бюракратыі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)