лаўка́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Пранырлівы чалавек, які ўмее выгадна ўладкоўваць свае асабістыя справы; спрытнюга.

|| ж. лаўка́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаўка́ч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лаўка́ч лаўкачы́
Р. лаўкача́ лаўкачо́ў
Д. лаўкачу́ лаўкача́м
В. лаўкача́ лаўкачо́ў
Т. лаўкачо́м лаўкача́мі
М. лаўкачу́ лаўкача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лаўка́ч, -ча́ м., разг. ловка́ч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лаўка́ч, ‑а, м.

Разм. Пранырлівы чалавек, які ўмее выгадна ўладкоўваць свае асабістыя справы. [Леснічыха:] — Ён з тых лаўкачоў, што ўсюды сваю выгаду знойдуць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаўка́ч ’пранырлівы чалавек, які ўмее выгадна ўладкаваць асабістыя справы’ (ТСБМ), ’дзялок, махляр’ (Яўс.). Да лоўкі (гл.). Параўн. лаўчак ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаўка́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Жан. да лаўкач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаўча́клаўкач’ (Янк. III). Да лоўкі (гл.). Аб суф. ‑ак гл. Сцяцко, Афікс. наз., 130–132.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ую́н, ‑а, м.

1. Прэснаводная, вельмі рухавая рыба сямейства ўюновых з падоўжаным чэрвепадобным целам. Мяса ўюна тлустае, мяккае і крыху саладкаватае на смак. Матрунёнак.

2. перан. Разм. Рухавы, жвавы чалавек. [Сімачка] здрыганула ножкамі і ўюном выкаўзнулася, каб самой пабегчы да дзяцей. Гроднеў. // Пранырлівы, лаўкач. Гэты ўюн заўсёды выкруціцца.

•••

Віцца ўюном гл. віцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)