Лаханда́ ’легкадумная жанчына, якая многа і хутка гаворыць і ўсюды стараецца ўставіць свае слова’ (полац., Нар. лекс.) — відавочна, утворана ад лахаць і экспрэсіўнага суф. ‑(а)нда (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43 і 98–99). Параўн. таксама хала́йдра ’балбатун, хвалько’ (Юрч.), у якім маецца перастаноўка x/л (< *лахайдра) і лахтадры́на (гл.) < лахтадра пры наяўнасці лахаць і лахтаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лахадзіць ’гаварыць недарэчнае’ (карэліц., смарг., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лаханда (гл.) з выпадзеннем ‑н‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)