Лацве́й, латве́й ’лепш’, ’зручней’, ’ямчэй’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Параўнальная ступень ад латва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забрыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Надзець аброць. Забрытаць каня. // перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкавацца. Былі ж старшыні, што нават на хаўтурах .. спявалі. Тых было латвей забрытаць. А да гэтага ні прыступіцца. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., каго-што.

1. Абсыпаць што‑н. чым‑н. поўнасцю або часткова. Абгарнуць дрэўцы зямлёю.

2. Пакрыць, ахінуць чым‑н. з усіх бакоў; укруціць у што‑н. Абгарнуць кнігу папераю. □ Цімошка прысеў, каб латвей запаліць падпалак, а Юзік абгарнуў яго халацікам, закрываючы ад ветру. Колас.

3. перан. Абвалачы з усіх бакоў. Хмары так абгарнулі неба, што стала цёмна, як у склепе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́тва ’лёгка, без цяжкасцей’, ’зручна’ (Нас., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Сл. паўн.-зах.), ’добра’ (Сл. паўн.-зах.), ла́твы ’лёгкі, зроблены без перашкод, без цяжкасцей’ (Нас.), латве́й, лацве́й, лацьве́й ’лягчэй, лепш, выгадней, прыемней, ямчэй’ (Нас., Грыг., Шат., Мядзв., Гарэц., Касп., Янк. БП, Янк. Мат.; КЭС, лаг.; шчуч., З нар. сл.; в.-дзв., Шатал., Мат. Гом., Яруш., ТС, Сл. паўн.-зах.). З формы лацьвей развіліся: міёр. лацьвя (Нар. сл.), лацві ’лёгка, добра’ (Бяльк., Юрч. Фраз. 2), лацьвікі ’добра’ (Яўс.), пін. лацва ’парадак’ (КЭС). Ст.-бел. латвый (1588 г.) запазычана са ст.-польск. łatwy (Булыка, Запазыч., 185; Жураўскі, SlOr, 10 (1), 1961, 40; Карскі, Труды, 205; Кюнэ (Poln., 73). Слаўскі (5, 47) мяркуе, аднак, што ў адрозненне ад укр. латвий, літ. lãtvas ’лёгкі, выгодны’, бел. латвы з’яўляецца самастойным бел. утварэннем, роднасным да латацца ’лёгка атрымліваць, карыстацца чужым’. Паводле Слаўскага (4, 413), лексема latwy (< latvъ) найбліжэй стаіць да паўд.-слав.: славен. látiti se ’ўзяцца’, серб.-харв. ла̏тити ’схапіць, узяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)