лапцю́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лапцю́жны лапцю́жная лапцю́жнае лапцю́жныя
Р. лапцю́жнага лапцю́жнай
лапцю́жнае
лапцю́жнага лапцю́жных
Д. лапцю́жнаму лапцю́жнай лапцю́жнаму лапцю́жным
В. лапцю́жны (неадуш.)
лапцю́жнага (адуш.)
лапцю́жную лапцю́жнае лапцю́жныя (неадуш.)
лапцю́жных (адуш.)
Т. лапцю́жным лапцю́жнай
лапцю́жнаю
лапцю́жным лапцю́жнымі
М. лапцю́жным лапцю́жнай лапцю́жным лапцю́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лапцю́жны ла́потный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лапцю́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Бедны, адсталы. Браткі-таварышы! У машынным гудзе Не будзе Беларусь Лапцюжнаю стаяць. Хведаровіч. // Цяжкі, жабрацкі (пра лёс, долю і г. д.). Лапцюжная доля. □ Дзед заплятае аборы, Лёс свой лапцюжны кляне. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапцю́жнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Той, хто носіць лапці; селянін-бядняк.

2. перан. Тое, што і лапатнік (у 2 і 3 знач.).

|| прым. лапцю́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́потный

1. ла́пцевы;

2. лапцю́жны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)