Лапу́х, лапуха ’лопух, Arctium L.’ (Сцяшк., Яўс.; гродз., Кіс., Сл. паўн.-зах.), ’капытнік, Calla palustris L.’ (Сл. паўн.-зах.), ’лотаць, Caltha palustris L.’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.), ’дурань’, ’неразвіты чалавек’ (Яўс., Шатал.). Да лопух (гл.). Сюды ж лапушнік ’лотаць’ (Сл. паўн.-зах., Кіс.), віц. лапуха ’тс’ (Касп.; лепел., КЭС), лапушчік ’зараснік лопуху’, лапушны, лапушысты ’шыракалісты, падобны на лісце лопуху’, лапушыцца ’пышна разрастацца, выпускаць многа лісця’ (Сцяшк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), лыпуховы ’мізэрны, пусцяковы’, лы‑ пуховіча ’пусцяковіна’ (Яўс.), лапушьісты ’пульхны, лапушысты (аб снезе)’ (Бяльк.), лапушнік ’лешч, які нерастуе першым’ (Лаўмане, Zivju, 170). Да лопух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лопух ’шыракалістая трава ўвогуле’ (Нас.), ’лопух павуціністы Arctium L. tomentosum Mill.’ (ТСБМ, Кіс., чэрв., Сл. ПЗБ), лапу́х ’тс’ (гродз., Кіс.; ТС), лопух ’лопух Lappa major Gaerh, або Arctium majus Sch.’ (Шат.); ’падбел звычайны, Tussilago farfara L.’ (Нас.; смал., Кіс.), ’чартапалох, Carduus L.’ (слуц., Лекс. і грам.), ’чаравічак сапраўдны, Cypripedus calceolus L.’ (Бейл.), ’лотаць, Caltha palustris L.’ (Касп., Маш., Бейл., віл., бярэз., шчуч., докш., маст., барыс., чэрв., Сл. ПЗБ), ’падалешнік еўрапейскі, Asarum europeum L.’ (Бейл.), ’гарлачык белы, Nymphea alba L.’ (маг., смал., Кіс.), ’гарлачык чыста-белы, Nymphea candida Presl.’ (усх.-пал., Бейл.), ’гарлачык жоўты, Nuphar (L) luteum Sm.’ (смал., Кіс.; Бейл., Бяльк.). Укр. лопу́х, рус. ло́пу́х, лопу́ха, лапу́ха́, польск. łopuch ’лопух’, н.-луж. łopuch, lompuch (з другасным ‑m‑) ’шчаўе’; чэш. lopuch, славац. lopúch, славен. lopúh, серб.-харв. ло̀пух, ло̏пух, балг. ло́пух, ло́пох, банац. лопуф. Прасл. lopuxъ ’лопух’, ’расліна з вялікімі лістамі ад lopъ ’ліст’, генетычна роднасным да якога з’яўляецца літ. lapas ’ліст’ (Бернекер, 1, 733; Груненталь, ИОРЯС, 18 (4), 147; Фасмер, 2, 520; Слаўскі, 5, 204–205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)