ла́нка
назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ла́нка |
ла́нкі |
| Р. |
ла́нкі |
ла́нак |
| Д. |
ла́нцы |
ла́нкам |
| В. |
ла́нку |
ла́нак |
| Т. |
ла́нкай ла́нкаю |
ла́нкамі |
| М. |
ла́нцы |
ла́нках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ла́нка ж. (самка оленя) ла́нка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́нка (самка оленя) ла́нка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Самка аленя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ла́нка 1 ’таўстуха, сытая, гладкая дзяўчына’ (Бяльк.), ’непаваротлівая жанчына’ (Горленка, Совещ. ОЛА, Гомель). Магчыма, з’яўляецца роднасным да рус. валаг. ландуха ’здаровая, мажная жанчына’. Семантычная тоеснасць лексем ланка і ландушка даецца ў Даля₃ (2, 609), а лань і ландёха ў СРНГ (16, 258). Тое ж і ў Фасмера (2, 456 і 457). Бел. лексема, як і рус. ланка ’самка аленя’, паходзіць ад ланя ’лань, самка аленя’. Параўн. ланя ’вельмі тоўстая, здаровая жанчына’ (З нар. сл.).
Ла́нка 2 ’дзялянка зямлі, участак’ (Мат. Гом.). Балтызм (параўн. літ. lankà ’заліўны луг’, лат. lañka ’нізіна, нізкі луг’). Генетычна роднаснае з прасл. lǫka ’луг’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Шры-Ла́нка
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Шры-Ла́нка |
| Р. |
Шры-Ла́нкі |
| Д. |
Шры-Ла́нцы |
| В. |
Шры-Ла́нку |
| Т. |
Шры-Ла́нкай Шры-Ла́нкаю |
| М. |
Шры-Ла́нцы |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Шри-Ла́нка́ Шры-Ла́нка́;
Демократи́ческая Социалисти́ческая Респу́блика Шри-Ла́нка́ Дэмакраты́чная Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Шры-Ла́нка́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ланки́йский (к Шри-Ланка́) ланкі́йскі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сінга́льцы, ‑аў; адз. сінгалец, ‑льца, м.; сінгалка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. сінгалкі, ‑лак; ж.
Нацыя, якая складае асноўную частку насельніцтва Рэспублікі Шры-Ланка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)