Лане́й, лані ’ў прошлы год’ (гродз., Сл. паўн.-зах., Сцяшк.), лоні ’ў мінулым годзе’ (Сцяшк., Бел. арх.), лонскі, лоньскі, лубньскі ’мінулы, прайшоўшы, з мінулага года’ (Сцяшк.; шчуч., З нар. сл., Жд. 2; беласт., Карскі, Труды; Сл. паўн.-зах., Бес.). Зах.-укр. лони, елони, иопу, паўн.-рус. лони, ст.-рус. лони (лоний ’мінулагодні’), лани (XVI в.), польск. toni, łuńi, н.-луж. Іопі, в.-луж. loni, loni, чэш. Іопіў vloni, luńi, łuńi, łun, славац. ulani, lani, lońi, славен. lani, ułań, серб.-харв. лани, лане, лани, läniy чак. läini, макед. лани, балг. ланы, ст.-слав. лани. Прасл. оіпі ’з мінулага года’ < і.-е. *olnei ’тады’c С’у той год’ < :’мінулага года’ (гл. Фасмер, 2, 516; Слаўскі, 4, 185–186; Трубачоў, Этимология–1974, 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́нь

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. ла́нь ла́ні
Р. ла́ні ла́ней
ла́няў
Д. ла́ні ла́ням
В. ла́нь ла́ней
ла́няў
Т. ла́нню ла́нямі
М. ла́ні ла́нях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Лоні ’летась, у мінулым годзе’ (Сцяшк., Бел. арх.; беласт., Сл. ПЗБ), саколк. лонскі ’мінулагодні’ (Карскі, Труды, 252) — відавочна, запазычанне з польск. мовы. Больш падрабязна гл. ланей. Аб суфіксальным ‑н‑ гл. Н. Перміна (Межвуз. науч. конф., посвящ. 50‑летию образования СССР, Томск, 1972, 141–145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́нва ’частка воза’ (тураў., Выг.), укр. ланва ’стальвага’, бук. ламба ’жалезнае прымацаванне стальвагі’, ст.-бел. ланей ’прут, які звязвае вось з валком’ (1686 г.) запазычана са ст.-польск. lanwa ’тс’ і інш. значэнні (гл. Карловіч. З, 63; МАГІІ, 2 (2), 15, Булыка, Лекс. зал., 120). якое паходзіць з с.-в.-ням. lanne ’ланцуг’, ням. дыял. lanen ’аглоблі, дышаль’ (Брукнер, 306; Слаўскі, 4, 461).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)