ламба́рд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ламба́рд ламба́рды
Р. ламба́рда ламба́рдаў
Д. ламба́рду ламба́рдам
В. ламба́рд ламба́рды
Т. ламба́рдам ламба́рдамі
М. ламба́рдзе ламба́рдах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ламба́рдны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ламбарда. Ламбардная пазыка. Ламбардны білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́купіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

1. Заплаціўшы грошы, атрымаць што‑н. аддадзенае ў заклад, купленае ў растэрміноўку. Выкупіць рэчы з ламбарда. // Вызваліць каго‑н. за выкуп. Выкупіць палонных. □ Пасядзець Віктару ў турме бацька не даў, выкупіў. Лобан.

2. перан. Загладзіць чым‑н. свой учынак. [Саўка:] — Мне сорамна пазіраць вам у вочы, але я выкуплю сваю віну перад вамі, выкуплю, чым толькі змагу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)