Лама́чына

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Лама́чына
Р. Лама́чына
Д. Лама́чыну
В. Лама́чына
Т. Лама́чынам
М. Лама́чыне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лама́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж. (разм.).

1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч, палка і пад.).

2. Старая або сапсаваная непрыгодная рэч.

Не стрэльба, а л.

3. перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).

Няуклюдная л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лама́чына

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лама́чына лама́чыны
Р. лама́чыны лама́чын
Д. лама́чыне лама́чынам
В. лама́чыну лама́чыны
Т. лама́чынай
лама́чынаю
лама́чынамі
М. лама́чыне лама́чынах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лама́чына ж.

1. разг. ло́маная вещь;

2. прост. никуды́шный челове́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лама́чына, ‑ы, ж.

1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч і пад.). Паціху ступалі [камсамольцы], каб не шлёпаць па вадзе і каб не паганіць як аб ламачыну босай нагі. Галавач. // Палка. Чалавек хапіў з-пад ног ламачыну, махануў навокал сябе, сабакі адскочылі. Чорны.

2. Разм. Старая або сапсаваная, непрыгодная рэч. Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка. Хадкевіч. // перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лама́чына, лъма́чъна ’нейкая рэч ці прылада, не прыгодная да ўжытку’ (КЭС, лаг.; міёр., Нар. словатв.), ломычына ’галіна, трэска’ (Клім.). Да лама́ка2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

які́е́будзь, займ. неазнач.

1. Той ці іншы.

Вазьмі якую-небудзь палку.

2. Не варты ўвагі; нязначны.

Гэта ж дарагая рэч, а не якая-небудзь ламачына.

3. У колькасці, не больш чым што-н. (разм.).

Ён вернецца праз якіх-небудзь дваццаць мінут.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няспра́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае пашкоджанні; сапсаваны. Прыёмнік быў няспраўны. Новікаў. Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка. Хадкевіч.

2. Неакуратны, нядобрасумленны ў выкананні сваіх абавязкаў, даручэнняў і пад. Няспраўны плацельшчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лама́ка разг.

1. ж., см. лама́чына1;

2. м. недотёпа;

3. м. и ж., см. крыўля́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патарча́ка, ‑і, ДМ ‑чацы; Р мн. ‑чак; ж.

Кол, палка, якія тырчаць з зямлі. [Міхась] Пералазіў цераз платы, натыкаўся на патарчакі. Скрыган. // Ламачына, палка. Пракоп схадзіў па прылессе, назбіраў бярэмя сухіх патарчак і неяк расклаў агеньчык. Сіняўскі. Устаўшы, .. [капітан] абапёрся на нейкую патарчаку, якая была ў яго замест кія. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)