◎ Лалы́н ’песня, якая спявалася ў час спектакля лялек’ (Ніколькі, Міф.), лалыншчык ’валачобнік, чараўнік’ (Кар., 1, 1904, 130) паходзяць з літ. laläuti ’спяваць’, lalaunińkas ’валачобнік, які спявае на Пасху’ (Патабня, Веснянка, 20).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляле́шчыць ’радасны плач дзіцяці, ціўканне ластаўкі’ (полац., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. лат. lalināt ’лепятаць па-дзіцячаму’. Гл. таксама лалоўнікі, лалы́н.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лалоўнікі, лала́ўнікі ’людзі, якія хадзілі ў першыя дні вялікадня’, ’валачобнікі’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. laláuninkas ’валачобнік’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах. 2, 613), літ. lalė́ti ’галасаваць, гаманіць’. Гл. яшчэ лалы́н.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)