◎ Лалы́ (мн.) ’выгада, пажыва’, ’раскоша, добрае жыццё’ (Нас., Нас. Сб.), смал. лальі ’тс’, ’балбатня, жарты’, ’добра жыць, не працуючы, за чужы кошт’. Рус. лала, лаліі ’балбатун’, ’балбатня, лухта, бяссэнсіца, глупства’, рус. лалить ’вярзці лухту’, ’балбатаць’, лалкать ’лепятаць, балбатаць’, польск. lalać, серб.-харв. лапаты ’тс’ (< ням. lallen), лалакати ’замест слоў пры спяванні паўтараць ла-ла’ і інш. Гукапераймальнае. Ад ла-ла-ла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лалэ́й (абразл.) ’чалавек з вельмі тоўстымі губамі’ (лаг., Жд. 2). Утворана ад ⁺лалы (параўн. рус. пск., наўг. лалы ’ніжняя сківіца’, цвяр. лылы́ ’сківіца’) і суф. ‑эй, як і лупсей, губрэй ’губаты’ (Сцяцко, Афікс. наз., 151). Гл. таксама халалэ́й.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ла-ла-ла́ — пра балбатню (Нар. лекс.), драг. ля‑ля‑ля ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Рус. лала ’балбатун’, лалы ’балбатня, жарт’, лалкать ’лепятаць’, лалыкать ’гаварыць незразумела’, ст.-польск. lalać, славац. lalolať ’лепятаць’, серб.-харв. лалати ’балбатаць’. Гукапераймальнае. Параўн. і.-е. паралелі: літ. laluoti ’балбатаць, laleti ’гаманіць, галасаваць’, ням. lallen ’балбатаць, запінацца’, лац. lallāre ’баюкаць’, ст.-грэч. λάλος ’балбатлівы’, λαλεω ’гавару’, ст.-інд. lalallä — пра балбатанне (Бернекер, 1, 688; Праабражэнскі, I. 432; Скок, 2, 255; Фасмер, 2, 453–454).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)