Лаза́нкі, лозанкі, лазанка, лазанька, лазаначка ’мучныя ляпёшкі, якія паліваюць смятанай ці маслам’ (Вешт., карэліц., Весці, 1969, 4), ’адвараныя ляпёшкі з мукі, якія ядуць з алеем і зялёнай цыбуляй’ (Нас., Сл. паўн.-зах.) ’крохкае печыва, прыгатаванае з мукі на вадзе’, ’печыва, якое палівалі пацёртым, падсалоджаным макам з малаком з ільнянога семя’, ’галушкі з цёртай бульбы’, брасл. ’локшыны’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычана з польск. łazanki ’квадратныя ці ромбавідныя клёцкі’, якое з італ. lasagne (мн. л.), lasagna < m©©. *lasania < lasanum ’гаршчок’ < ст.-грэч. λάσανον (Сл аўскі, 5, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лаза́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лаза́нка лаза́нкі
Р. лаза́нкі лаза́нак
Д. лаза́нцы лаза́нкам
В. лаза́нку лаза́нкі
Т. лаза́нкай
лаза́нкаю
лаза́нкамі
М. лаза́нцы лаза́нках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)