ладья́I (лодка) уст. ло́дка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ладья́II шахм. ладдзя́, -ддзі́ ж., тура́, -ры́ ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ладдзя́ ж., шахм. ладья́, тура́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тура́ ж., шахм. ладья́, тура́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Ладзе́йка ’кароткае, шырокае карыта’ (КЭС, лаг.), рус. новасіб. ладейка ’санкі для катання з гары’. Утворана ад ладдзя. Параўн. рус. том. ладья ’круглы кошык для ягад’, укр. (зах.) лада ’скрынка’, ’труна’. Да лодка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лодзь ’маленькая лодка, човен’ (Бяльк.), лодка, лотка ’човен, невялікае судна’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Бес., ТС, Сл. ПЗБ), ’лёгкая з тонкімі сценкамі лодка, зробленая з аднаго кавалка дрэва (асіны) > (Маш.). Укр. лодь, рус. лодка, валаг. лодия, ладья, паўн. ладейка, лодейка; ст.-рус. лодья, лодъка, польск. łódź, łodzja, палаб. lüdʼa, н.-луж. łoż, u̯oś, в.-луж. łódź, чэш., славац. loď — пераіначанне прасл. oldi/oldьji (oldьja). Параўн. славен. ládja, серб.-харв. ла̂ђа, макед. лаѓа, балг. ладя, ст.-слав. алъдии, ладии. Роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. aldijà, eldijà, eldís, швед. ålla, дац. aalde, olde ’карыта’, нарв. olda, olle ’вялікае карыта’. Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 510. Сюды ж бел. лодачкі ’жаночыя туфлі без шнуркоў’ (ТСБМ; хойн., Мат. Гом.), лодочка ’спосаб завязвання хусткі’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)