ладнава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ладнава́ты ладнава́тая ладнава́тае ладнава́тыя
Р. ладнава́тага ладнава́тай
ладнава́тае
ладнава́тага ладнава́тых
Д. ладнава́таму ладнава́тай ладнава́таму ладнава́тым
В. ладнава́ты (неадуш.)
ладнава́тага (адуш.)
ладнава́тую ладнава́тае ладнава́тыя (неадуш.)
ладнава́тых (адуш.)
Т. ладнава́тым ладнава́тай
ладнава́таю
ладнава́тым ладнава́тымі
М. ладнава́тым ладнава́тай ладнава́тым ладнава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ладнава́ты разг. изря́дный, дово́льно большо́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ладнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Даволі вялікі, значны. Ладнаваты кавалак поля. □ Канчаецца паляна — трапляецца пад ногі ладнаваты бярэзнік, куп’ё. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увяза́ць 1, увяжу, увяжаш, увяжа; зак., што.

1. Абвязаць з усіх бакоў, кругом; абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н. Увязаць воз. □ Слабодчыкаў сам склаў на каляску насечаныя дровы, увязаў іх. Хомчанка. [Каню] сена ахапачак на пень, а сам давай бярвенне да саней на сабе падцягваць. Увязаў ланцугом. Дубоўка. // Сабраўшы што‑н., звязаць чым‑н. або, змясціўшы ў што‑н., завязаць. Увязаць рэчы ў посцілку. □ Тады .. [бабка Вера] з Нікадзімам наспех увязалі два вузлы, ускінулі іх на плечы і пабеглі разам з іншымі да бліжэйшага балота. Лупсякоў. Увязала [Галя] трохі сухароў, кавалачак сала. Клунак атрымаўся ладнаваты. Сабаленка.

2. перан. Узгадніць, прывесці ў адпаведнасць з чым‑н. Увязаць тэорыю з практыкай. □ [Каваль] не мог уявіць сабе ўсю панараму будаўніцтва і ўвязаць сваю маленькую працу з агульнымі вынікалі. Савіцкі.

3. Уплесці вязаннем, вывязаць.

увяза́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да увязнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)