ла́давацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ла́дуюся ла́дуемся
2-я ас. ла́дуешся ла́дуецеся
3-я ас. ла́дуецца ла́дуюцца
Прошлы час
м. ла́даваўся ла́даваліся
ж. ла́давалася
н. ла́давалася
Загадны лад
2-я ас. ла́дуйся ла́дуйцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ла́дуючыся

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ладава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ладу́юся ладу́емся
2-я ас. ладу́ешся ладу́ецеся
3-я ас. ладу́ецца ладу́юцца
Прошлы час
м. ладава́ўся ладава́ліся
ж. ладава́лася
н. ладава́лася
Загадны лад
2-я ас. ладу́йся ладу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ладу́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ла́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца і ладава́цца, ‑ду́юся, ‑ду́ешся, ‑ду́ецца; заг. ла́дуйся і ладу́йся; незак.

Разм. Рыхтуючыся да чаго‑н., прыводзіць усё ў належны парадак; уладкоўвацца, збірацца. Ладавацца ў дарогу. □ Вячэра ўжо скончылася, матка пайшла да воза ладавацца на ноч. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́тны, ‑ая, ‑ае.

Добра, прапарцыянальна складзены, стройны. Статная фігура. □ Марцін, як толькі ўбачыў .. статную постаць [Насці], адразу пачаў ладавацца ў дарогу. Мележ. // Які мае прапарцыянальна складзеную, стройную фігуру, высокі рост. З грамады асабліва вылучаўся Аляксей Алёшка, магутны, статны, вышэйшы на цэлую галаву за сваіх калег. Колас. Іван — малады яшчэ хлапец, рослы, статны, з прыгожым тварам. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ладава́ць1, ладова́ті ’прыводзіць у парадак, падпраўляць, рыхтаваць, укладваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’рамантаваць, напраўляць’ (Нар. словатв.), укр. ладува́ти ’рыхтаваць, прыстасоўваць’, польск. ładować ’даводзіць да ладу, рамантаваць, рыхтаваць’ (Малапольшча, Мазоўша), чэш. мар. ladovat se ’рыхтавацца да чаго-небудзь’, ’цешыцца, чакаючы штосьці’. Паўн.-слав. утварэнне ад ladъ > лад (гл.). Параўн. ла́дзіць. Сюды ж ла́давацца, ладава́цца ’прыводзіць у парадак, уладкоўваць, збірацца’ (ТСБМ).

Ладава́ць2 ’складваць’ (Сцяшк.), слонім. ’грузіць’ (Нар. лекс.), ’класці нешта цяжкае’ (Сцяц.), ’падымаць бярвёны на воз пры дапамозе лада’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. ладовати ’грузіць, нагружаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. ładować ’накладваць, нагружаць, абцяжарваць’ (XVI ст.), якое з с.-в.-ням. laden, ням. laden ’накладваць, напаўняць’, ’зараджаць (зброю)’ (Слаўскі, 4, 421). Сюды ж ст.-бел. ладовница, лядовница ’патранташ’ (XVII ст.), запазычаныя са ст.-польск. ładownica ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)