Лава́ць, лова́ць (1‑я ас. лава́ю) — паўд.-усх. ’лавіць’ (Янк. I, Шн., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом.), лава́цца ’лавіцца’ (ТС). Псеўдаітэратыўная форма дзеяслова лаві́ць (гл.) паводле аналогіі да хватаць. Гл. таксама лавіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаві́ць ’здабываць (рыбу, звяроў, птушак пры дапамозе прыстасаванняў)’, ’хапаць на ляту’, ’вышукваць, высочваць’, ’выбіраць зручны момант’, ’успрымаць слыхам, розумам’, ’выкрываць, абвінавачваць’ (Бяльк., Яруш., Сцяшк., ТСБМ, ТС). Утворана ад lovъ > лоў (гл.). Можна меркаваць, што форма лава́ць (гл.) больш архаічная, чым лавіць: яшчэ ў праславянскі перыяд суф. ‑aje‑ (‑ati) у дэмінутыўных дзеясловах быў выцеснены прадуктыўным ‑i‑ (‑iti) (Слаўскі, SP, 1, 46), інакш зыходны назоўнік, ад якога ўтварыўся дзеяслоў, павінен быў бы мець аснову на ‑ĭ‑ (г. зн. lovь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)