Лабу́да ’негаспадарлівы чалавек, гультай’ (КТС, С. Гаўрусёў), рус. лабути́на, маск. лабуда́ ’ні да чаго не здатны’, ’знішчанае адзенне, лахманы’, лабу́та ’някемлівы, няспрытны’, калуж. лобуда́ ’задзіра’, ’шпана’, польск. labuda ’расцяпа, павольны чалавек’, чэш. мар. loboda ’бадзяга’. Сюды ж і славац. lebediť si ’адпачываць, атрымліваць асалоду, быць у бяздзейнасці’. Балтызм. Параўн. літ. lebẽdýti ’псаваць, дрэнна рабіць’, lẽbeda, lebedà ’неахайны, мямля, размазня, расцяпа, непаваротлівы’, лат. lebeze ’неахайны’. Гл. таксама Слаўскі, 4, 15, 401.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Лабудзі́ць ’гаварыць глупства, блюзніць’ (даўг., Сл. паўн.-зах.), рус. лабуди́ть ’шмат гаварыць, нічога не рабіць’, лобудиться ’задзірацца, скандаліць’. Да лабу́да (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Лапу́та ’лапеза, непаваротлівы, нехлямяжы’, ’абадранец, няўклюда’ (Бяльк.), гом. лапуцішча ’няўклюда’ (Мат. Гом.). Укр. бук. лаву́та ’дурань’, рус. раз. лапу́та ’благі чалавек’, лабуда смал. ’лахманы’, раз. ’нявартая рэч’; смал., тул., раз., маск. цвяр. ’пусты, нікчэмны чалавек’; калуж. ’шалапут, бязладны чалавек’ і інш. Семантычна набліжаецца да лабуда (гл.), хаця і магло ўтварыцца самастойна: лап (< /αρ-, параўн. лапік ’латка’) і суф. ‑ūtas, цяпер пашыранага ў літ. дыялектах (Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 261–263). Сюды ж, магчыма, драг. лапу́ця ’цяльпук, мяла, разява’ (Клім.), якое можа быць генетычна звязана з лапацон (гл.) паводле семантыкі слова ў сказе-прыкладзе (гл. Клім.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
фасо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Зроблены па пэўнаму фасону, узору. Фасонная абточка. □ Лабуда апраўдваўся, звальваў віну на слесараў, якія да гэтага часу не падалі ім нейкай там фасоннай трубы ... Краўчанка. // Звязаны з вытворчасцю такіх вырабаў. Фасонныя работы. Фасоннае ліццё. // Прызначаны для вырабу такіх рэчаў. Фасонны разец.
2. Спец. Рэльефны або ціснёны (пра тканіны). Фасонны аксаміт.
3. Разм. Тое, што і фасоністы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)