лабарато́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

Спецыяльна абсталяванае памяшканне для навуковых або тэхнічных доследаў, вучэбных заняткаў, а таксама ўстанова, у якой займаюцца такімі доследамі.

|| прым. лабарато́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабарато́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лабарато́рыя лабарато́рыі
Р. лабарато́рыі лабарато́рый
Д. лабарато́рыі лабарато́рыям
В. лабарато́рыю лабарато́рыі
Т. лабарато́рыяй
лабарато́рыяю
лабарато́рыямі
М. лабарато́рыі лабарато́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лабарато́рыя ж. лаборато́рия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лабарато́рыя, ‑і, ж.

1. Спецыяльна абсталяванае памяшканне для навуковых або тэхнічных даследаванняў; установа, у якой займаюцца такімі даследаваннямі. Хімічная лабараторыя. □ Закончыўшы лекцыі, Дальскі накіроўваўся ў сваю лабараторыю, з якой ён амаль не выходзіў на працягу двух апошніх месяцаў, і за гэты час прарабіў у ёй ледзь не астранамічную колькасць доследаў. Шахавец. Цэлы тыдзень Марына Міхайлаўна, нікуды не выязджаючы, працавала ў аграгэхнічнай лабараторыі. Паслядовіч.

2. перан. Творчы працэс, творчая дзейнасць каго‑н. Творчая лабараторыя пісьменніка.

[Лац. laboratorium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́пінг-лабарато́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. до́пінг-лабарато́рыя до́пінг-лабарато́рыі
Р. до́пінг-лабарато́рыі до́пінг-лабарато́рый
Д. до́пінг-лабарато́рыі до́пінг-лабарато́рыям
В. до́пінг-лабарато́рыю до́пінг-лабарато́рыі
Т. до́пінг-лабарато́рыяй
до́пінг-лабарато́рыяю
до́пінг-лабарато́рыямі
М. до́пінг-лабарато́рыі до́пінг-лабарато́рыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

самалёт-лабарато́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. самалёт-лабарато́рыя самалёт-лабарато́рыі
Р. самалёт-лабарато́рыі самалёт-лабарато́рый
Д. самалёт-лабарато́рыі самалёт-лабарато́рыям
В. самалёт-лабарато́рыю самалёт-лабарато́рыі
Т. самалёт-лабарато́рыяй
самалёт-лабарато́рыяю
самалёт-лабарато́рыямі
М. самалёт-лабарато́рыі самалёт-лабарато́рыях

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ха́та-лабарато́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ха́та-лабарато́рыя ха́ты-лабарато́рыі
Р. ха́ты-лабарато́рыі хат-лабарато́рый
Д. ха́це-лабарато́рыі ха́там-лабарато́рыям
В. ха́ту-лабарато́рыю ха́ты-лабарато́рыі
Т. ха́тай-лабарато́рыяй
ха́таю-лабарато́рыяю
ха́тамі-лабарато́рыямі
М. ха́це-лабарато́рыі ха́тах-лабарато́рыях

Крыніцы: nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экспрэ́с-лабарато́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. экспрэ́с-лабарато́рыя экспрэ́с-лабарато́рыі
Р. экспрэ́с-лабарато́рыі экспрэ́с-лабарато́рый
Д. экспрэ́с-лабарато́рыі экспрэ́с-лабарато́рыям
В. экспрэ́с-лабарато́рыю экспрэ́с-лабарато́рыі
Т. экспрэ́с-лабарато́рыяй
экспрэ́с-лабарато́рыяю
экспрэ́с-лабарато́рыямі
М. экспрэ́с-лабарато́рыі экспрэ́с-лабарато́рыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лаборато́рия лабарато́рыя, -рыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экспрэс-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. тэрміновы, аператыўны, напр.: экспрэс-аналіз, экспрэс-дыягностыка, экспрэс-інфармацыя, экспрэс-лабараторыя (якая ажыццяўляе тэрміновыя аналізы, пробы), экспрэс-проба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)