лабагрэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж. (гіст.).

Жняярка прасцейшай будовы, што прымянялася для ўборкі асноўных збожжавых культур і вымагала вялікага фізічнага напружання ад рабочага, які працаваў на гэтай машыне (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лабагрэ́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лабагрэ́йка лабагрэ́йкі
Р. лабагрэ́йкі лабагрэ́ек
Д. лабагрэ́йцы лабагрэ́йкам
В. лабагрэ́йку лабагрэ́йкі
Т. лабагрэ́йкай
лабагрэ́йкаю
лабагрэ́йкамі
М. лабагрэ́йцы лабагрэ́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лабагрэ́йка ж., с.-х. лобогре́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лабагрэ́йка, ‑і, ДМ ‑рэйцы; Р мн. ‑рэек; ж.

Самая простая жняярка з ручным скідваннем зжатай збажыны. А ў полі жніўным лабагрэйка Плыве па хлебнаму прыволлю. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лабагрэ́йка ’жняярка з ручным скідваннем’ (КТС, БРС). Да лоб1 і грэць з рус. лобогре́йка/чубогре́йка (Даль). Параўн. таксама ўкр. лобогрійка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лобогре́йка с.-х. лабагрэ́йка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)