кіпяці́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
кіпячу́ся |
кіпяці́мся |
| 2-я ас. |
кіпяці́шся |
кіпяці́цеся кіпеціце́ся |
| 3-я ас. |
кіпяці́цца |
кіпяця́цца |
| Прошлы час |
| м. |
кіпяці́ўся |
кіпяці́ліся |
| ж. |
кіпяці́лася |
| н. |
кіпяці́лася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
кіпяці́ся |
кіпяці́цеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
кіпецячы́ся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кіпяці́цца, -пячу́ся, -пяці́шся, -пяці́цца; -пяці́мся, -пеціце́ся, -пяця́цца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Награвацца да кіпення.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Варыцца ў кіпячай вадзе.
3. перан. Гарачыцца, злавацца (разм.).
Ты дарэмна не кіпяціся.
|| зак. закіпяці́цца, -пячу́ся, -пяці́шся, -пяці́цца; -пяці́мся, -пеціце́ся, -пяця́цца (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кіпяці́цца несов., прям., перен. кипяти́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кіпяці́цца, ‑пячуся, ‑пяцішся, ‑пяціцца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Награвацца да кіпення. Вада кіпяціцца. // Варыцца ў кіпячай вадзе. Бялізна кіпяціцца.
2. перан. Хвалявацца, гарачыцца, злавацца. [Вартавы:] Бальшавікі, здаецца, бяруць верх!.. Глядзі, як там капітан гэты кіпяціцца! Размахаўся рукамі, як вятрак!.. Мележ.
3. Зал. да кіпяціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закіпяці́цца гл. кіпяціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кипяти́ться
1. кіпяці́цца; гатава́цца, па́рыцца;
2. перен. гарачы́цца; кіпе́ць;
3. страд. кіпяці́цца; гатава́цца, па́рыцца; см. кипяти́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вадагрэ́йня, ‑і, ж.
Разм.
1. Памяшканне, дзе грэецца або кіпяціцца вада.
2. Тое, што і вадагрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закіпяці́цца 1, ‑пяціцца; зак.
Тое, што і закіпець 1.
закіпяці́цца 2, ‑пячуся, ‑пяцішся, ‑пяціцца; зак.
Пачаць кіпяціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гатава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Варыцца (пра ежу). На кастры ў чыгунку гатавалася юшка. Гамолка. // Кіпець, кіпяціцца (пра ваду, чай).
2. да чаго або з інф. Разм. Рыхтавацца да чаго‑н., наважвацца зрабіць што‑н. Гатавацца да ад’езду. // Вывучаць што‑н., рыхтавацца да якой‑н. дзейнасці. Новае месца, новыя людзі і тая работа ў школе, якую трэба было распачынаць на гэтых днях і да якой .. [Лабановіч] так доўга гатаваўся, — усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра. Колас.
3. Зал. да гатаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)