кі́пень, -ю, м.

Вада ў час кіпення; вар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́пень

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. кі́пень
Р. кі́пеню
кі́пню
Д. кі́пеню
кі́пню
В. кі́пень
Т. кі́пенем
кі́пнем
М. кі́пені
кі́пні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кі́пень, -ню м. кипято́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кі́пень, ‑пню і ‑пеню, м.

Вада ў час кіпення; вар. Лявон Муравейка асцярожна выцягнуў кацялок з агню, памачыў у кіпені сухар, пасыпаў на яго солі. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́пень ’квецень’, ’гарачыня, спёка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Некр., Бір., ТС, Бяльк., Сцяц.). Гл. кіпецень, кіпець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кіпе́ніць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кіпе́ню кіпе́нім
2-я ас. кіпе́ніш кіпе́ніце
3-я ас. кіпе́ніць кіпе́няць
Прошлы час
м. кіпе́ніў кіпе́нілі
ж. кіпе́ніла
н. кіпе́ніла
Загадны лад
2-я ас. кіпе́нь кіпе́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кіпе́нячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

перапе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Хлеб круглай формы пераважна з пшанічнай мукі. Ні раней, ні пасля Уля не піла такога чаю.. Гэта быў кіпень з чорнага аплеценага гляка. Кіпень з мёдам і кіславатай перапечкай. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кі́пецень, ‑петню, м.

Абл. Кіпень, вар. [Вова] любіў глядзець, як струмень кіпетню цурчыць у шклянкі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вукро́пкіпень, вар’ (Бяльк.). Гл. укро́п, кроп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кипято́к кі́пень, -пню м., кі́пецень, род. кі́петню м., вар, род. ва́ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)