Кімса́ ’купіна’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. kimša ’тс’ (там жа, 462). Гл. таксама Урбуціс, Baltistica, 1969, V(I), 61; Лаўчутэ, Балтизмы, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мсаць ’комкаць’ (ТС). Да комкаць] (гл.). Укр. кімса ’кусок’, рус. комсать ’рэзаць, крэмзаць; хутка есці’, комса ’кусок’, польск. komsać ’хутка есці’. Паралелі маюць надзейны паўднёваславянскі адпаведнік: серб.-харв. кдмсати ’прагна есці’. Прасл. komsati (не konvbsati, бо апошні ператварыўся б у *komxati) адпавядае старым інтэнсіўным дзеясловам на ‑sati (гл. SP, 1, 51–52). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 180.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)