Ку́чкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ку́чкі
Р. Ку́чак
Ку́чкаў
Д. Ку́чкам
В. Ку́чкі
Т. Ку́чкамі
М. Ку́чках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ку́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ку́чка ку́чкі
Р. ку́чкі ку́чак
Д. ку́чцы ку́чкам
В. ку́чку ку́чкі
Т. ку́чкай
ку́чкаю
ку́чкамі
М. ку́чцы ку́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кратаві́нне, -я, зб. (разм.).

Кучкі зямлі, нарытыя кратом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Згрэбці ў адно месца ўсё, многае.

П. сена ў кучкі.

2. Грабучы, скінуць адкуль-н. усё, многае.

П. снег з дахаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

путч, ‑у, м.

Мяцеж невялікай кучкі змоўшчыкаў з мэтай зрабіць дзяржаўны пераварот.

[Ням. Putsch.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кратаві́нне, ‑я, н., зб.

Разм. Кучкі зямлі, наточаныя кратамі. Дол быў няроўны, паклычаны кратавіннем. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мандэлячкі ’некалькі снапоў ільну, пастаўленых у кучкі для прасушкі’ (трак., Сл. ПЗБ). Укр. ма́ндель ’15 ці 50 жменей канапель або снапоў збожжа’. З польск. mendelekкучкі льну з некалькіх снапоў збожжа’. Да мэндаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Згрэбці ў адно месца ўсё, многае. Пазграбаць сена ў кучкі.

2. Грабучы, скінуць адкуль‑н. усё, многае. Пазграбаць снег з дахаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мусо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Разм. Часта дакранацца да чаго‑н. насліненымі або бруднымі пальцамі. Бацька з маці шапталіся над сталом цэлы вечар, мусолілі ў пальцах разнаколерныя паперкі сабраных за гады грошай і раскладалі на кучкі. Б. Стральцоў. Збіраліся [студэнты] купкамі, мусолілі старыя канспекты, спрачаліся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біру́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

1. Упрыгожанне, падвеска на ланцужку кішэннага гадзінніка, бранзалета і пад.

2. толькі мн. (біру́лькі, ‑нек). Гульня, якая заключаецца ў тым, каб з кучкі дробных прадметаў выбраць кручком адно за адным, не пасунуўшы пры гэтым астатніх.

•••

Гуляць у бірулькі гл. гуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)