кучара́віцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -віцца; незак.

Пра валасы: віцца, закручвацца ў кучары.

Валасы на скронях кучаравяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кучара́віцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. кучара́віцца кучара́вяцца
Прошлы час
м. кучара́віўся кучара́віліся
ж. кучара́вілася
н. кучара́вілася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кучара́віцца несов. курча́виться, кудря́виться, ви́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кучара́віцца, ‑віцца; незак.

Віцца, закручвацца ў кучары (пра валасы). Валасы кучаравіліся з-пад шапкі. Чорны. / Пра пышную зялёную расліннасць. На балоце там і тут кучаравіліся кусты лазы. Мележ. / Пра дым, туман, хмары. Над .. высачэзнымі вежамі-трубамі кучаравіцца рыжы дым. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кучара́вісты, -ая, -ае.

Які кучаравіцца, выглядае кучаравым.

К. чуб.

|| наз. кучара́вістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курча́виться кучара́віцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кудря́виться несов. кучара́віцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кучеря́виться несов., прост. кучара́віцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кучара́вісты, ‑ая, ‑ае.

Які кучаравіцца, выглядае кучаравыя. Кучаравісты чуб. Кучаравістыя туманы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закучара́віцца, ‑раўлюся, ‑равішся, ‑равіцца; зак.

Пачаць кучаравіцца. // Зрабіцца кучаравым. Шэрсць на тураўцовым сівым кані замакрэла, закучаравілася ад поту. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)