ку́рчыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ку́рчуся ку́рчымся
2-я ас. ку́рчышся ку́рчыцеся
3-я ас. ку́рчыцца ку́рчацца
Прошлы час
м. ку́рчыўся ку́рчыліся
ж. ку́рчылася
н. ку́рчылася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ку́рчыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак.

1. Сціскацца ўсім целам (ад болю, сутаргі, холаду і пад.).

К. ад болю.

2. Рабіцца няроўным, пагнутым; скручвацца, выгінацца.

Бяроста курчылася на агні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пішча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіць піск (пра птушак і некаторых жывёл). Пішчалі шустрыя маладыя шпачкі. Сачанка. У блізшай кане чуваць было, як пішчалі мышы... Лобан. // Выдаваць пісклівыя гукі (пра нежывыя прадметы). Пішчала, курчылася ад гарачыні на скаварадзе яечня. Васілевіч. І калёсы гадоў пяць мо не мазаныя. Восі аж пішчаць. Жычка.

2. Плакаць або смяяцца тонкім голасам (пра дзяцей). Петрык рад — ручкамі махае і пішчыць ад радасці. Крапіва.

3. Гаварыць або спяваць тонкім пісклявым голасам. — Вобыск у вас трэба зрабіць! — пагард[лів]а, пакручваючыся на вываксаваных крывых ботах, пішчаў жандар. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)