курсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

Рабіць рэгулярныя паездкі, рэйсы па пэўным маршруце (пра самалёт, цягнік, аўтобус і пад.).

Паміж горадам і вёскай курсіруе аўтобус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

курсі́раваць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. курсі́рую курсі́руем
2-я ас. курсі́руеш курсі́руеце
3-я ас. курсі́руе курсі́руюць
Прошлы час
м. курсі́раваў курсі́равалі
ж. курсі́равала
н. курсі́равала
Загадны лад
2-я ас. курсі́руй курсі́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час курсі́руючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

курсі́раваць несов. курси́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

курсі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Рабіць рэгулярныя паездкі, рэйсы па пэўнаму маршруту (пра транспарт). Увесь час ад склада збожжа ў поле курсіруюць аўтамашыны. «Звязда». Гэта быў адзін з тых пасажырскіх самалётаў, якія курсіравалі на адлегласці не больш дзвюх гадзін палёту. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курси́ровать несов. курсі́раваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

курсі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. курсіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рухацца, ісці, падавацца, прабірацца, брацца, прасоўвацца, пасоўвацца, сунуцца, кіравацца, накіроўвацца / з вялікай хуткасцю: імчацца, мчацца, мчаць, шыбаваць, несціся; мкнуць, імкнуць, каціцца, перціся (разм.) / рэгулярна ў пэўным кірунку: курсіраваць □ падавацца ў ход, трымаць кірунак, трымаць курс

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)