ку́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ку́рны ку́рная ку́рнае ку́рныя
Р. ку́рнага ку́рнай
ку́рнае
ку́рнага ку́рных
Д. ку́рнаму ку́рнай ку́рнаму ку́рным
В. ку́рны (неадуш.)
ку́рнага (адуш.)
ку́рную ку́рнае ку́рныя (неадуш.)
ку́рных (адуш.)
Т. ку́рным ку́рнай
ку́рнаю
ку́рным ку́рнымі
М. ку́рным ку́рнай ку́рным ку́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паку́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і пакутлівы (у 1 знач.). За час свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы і пакутны боль, і тугу, і надзеі. Мележ.

2. Які пераносіць, церпіць пакуты. І выпрастаў плечы пакутны араты, і зніклі з лучынаю курныя хаты. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ацяпляецца, абаграваецца печкай без коміна. Курная хата. Курная лазня. // Закураны, задымлены. А хто ж Марына і Даніла? Як апынуліся яны У хатцы кінутай, панылай, Дзе сцены курныя адны? Колас.

2. Які вылучае многа дыму, копаці. Курны корч. Курная галавешка. □ Казалі, добра ў адзіноце Пабыць хоць некалькі гадзін, Але ў глушы, пры курным кноце Не доўга выседзіш адзін. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)