курлы́-курлы́

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

курлы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Пра жураўлёў: ствараць гукі, падобныя на «курлы».

|| аднакр. курлы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. курлы́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Курлы́каць ’ствараць гукі, падобныя на «курлы» (пра жураўлёў)’ (ТСБМ). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

курлы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Ствараць гукі, падобныя на «курлы» (пра жураўлёў). Не спяшаючыся цякла Біць, а ў высокім сінім небе журботна курлыкалі журавы. Навуменка. // Пераймаць крык жураўля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тужлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Прасякнуты тугой, поўны тугі. З неба даносяцца тужлівыя крыкі: «Курлы! Курлы Даніленка. Толькі ўзняўся .. [Корбут], ля вогнішча стаў. І заспяваў. Тужлівая такая песня. Сумная. Савіцкі. Ціхім жалем веяла ад аднатонных малюнкаў палескіх куткоў, дзе ўсё ж такі жыццё стварала своеасаблівыя формы і, нягледзячы на ўбоства, мела сваю павабнасць і хараство, свой твар, поўны тужлівага задумёная. Колас. // Які выяўляе тугу. Пастарэла, вельмі пастарэла ты, мама .. У куточках рота назаўсёды ляглі тужлівыя складкі, у вачах — глыбокі смутак. Каршукоў. Погляд .. [Срэбнікава] стаў зусім ужо нясцерпна тужлівы. Быкаў.

2. Які наганяе тугу, выклікае тугу. Была тужлівая цішыня, душная цемра,.. страх сціснуў сэрца дзяўчынкі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)