кула́жыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кула́жуся кула́жымся
2-я ас. кула́жышся кула́жыцеся
3-я ас. кула́жыцца кула́жацца
Прошлы час
м. кула́жыўся кула́жыліся
ж. кула́жылася
н. кула́жылася
Загадны лад
2-я ас. кула́жся кула́жцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час кула́жачыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Кула́жыцца ’станавіцца пахмурным (пра надвор’е)’ (Нас., Юрч.). Параўн. кулагацца (гл.). Гл. кулага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тума́жыцца ‘хмарыцца’ (ТС). У аснове слова, відаць, назоўнік *тумага, параўн. укр. тума́ ‘цёмная хмара’, валын. тумо́йу туманʼі́ти ‘быць у змрочным настроі’ (Арк.), гл. ту́мны. Менш верагодна — у выніку кантамінацыі лексем тума́ніцца і кула́жыцца ‘станавіцца пахмурным (пра надвор’е)’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кула́га ’саладуха, ягады, звараныя з мукой, зацірка, кулеш’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Касп., Нік. Очерки, Арх. ГУ, Грыг., Чач., Вешт., Др.-Падб., Маш., Гарэц., Шн., Мат. АС, Янк. Мат., Мат. Маг., Нар. словатв., Бяльк., Сержп. Грам., КЭС, лаг., Яўс., Серб.). Укр. кулага, рус. кулага ’тс’. Параўн. кулеш (гл.). Унутраную форму слова кулага можна ўбачыць у такіх дзеясловах, як кулажыцца, кулажыць ’паказваць на дождж’ (Нас. Сб., Юрч.). Адсюль відаць, што першаснае значэнне было ’вадкая сумесь’. Словаўтваральна мадэль з суфіксам ‑ага. Першасны дзеяслоў, на жаль, надзейна не рэканструюецца, але серб.-харв. ку́ља ’мамалыга’ дае яшчэ адну падставу для выдзялення ў кулага суфікса ‑ага. Слаўскі (3, 347) бачыць рэлікты зыходнага дзеяслова ў kuliti, kuljati (гл. куляць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)