ку́дзерка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Кучаравыя або накручаныя валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́дзерка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ку́дзерка ку́дзеркі
Р. ку́дзеркі ку́дзерак
Д. ку́дзерцы ку́дзеркам
В. ку́дзерку ку́дзеркі
Т. ку́дзеркай
ку́дзеркаю
ку́дзеркамі
М. ку́дзерцы ку́дзерках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ку́дзерка ж., уменьш., обл. ро́щица; коло́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ку́дзерка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

1. часцей мн. (ку́дзеркі, ‑рак). Кучаравыя або накручаныя валасы. Аня была дзяўчына невысокая, гібкая, са зграбнай постаццю, ружова-смуглявым тварам і не надта цёмнымі валасамі, якія завіваліся кудзеркамі. Карпюк.

2. Абл. Невялікі вузкі ўчастак лесу. Цімохава сядзіба стаяла на горцы каля кудзеркі невялічкага кучаравага сасонніку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́дзерка1 ’гаёк, лясок’ (Нас., Чач., Бяльк., Жд. 2, З нар. сл., Нар. сл., Яшк.). Да кудра (гл.). Магчыма, кантамінацыя з кудзер (гл.).

Ку́дзерка2 ’кавалачак недажатага збожжа, барада’ (З нар. сл.). Гл. кудзерка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

коло́кII м., обл. перале́сак, -ска м., лясо́к, -ска́ м., ку́дзеркае́су), -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)