крэ́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крэ́н крэ́ны
Р. крэ́ну крэ́наў
Д. крэ́ну крэ́нам
В. крэ́н крэ́ны
Т. крэ́нам крэ́намі
М. крэ́не крэ́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крэн, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Нахіл набок (судна, самалёта).

Даць к.

2. перан. Змяненне напрамку дзейнасці, паварот да іншых задач.

К. у бок павышэння якасці прадукцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэн (род. крэ́ну) м., прям., перен. крен

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крэн, ‑у, м.

1. Нахіл судна або самалёта набок. Раптам рэзкі ўдар страсянуў корпус судна. Траўлер даў крэп. Матрунёнак.

2. перан. Змяненне напрамку дзейнасці, паварот да іншых мэт, задач і пад. Зрабіць крэн у бок паляпшэння работы культурна-асветных устаноў.

[Ад лац. carina — кіль, днішча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крен

1. мор. крэн, род. крэ́ну м., нахі́л, -лу м.;

2. перен. (уклон) крэн, род. крэ́ну м., ухі́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)