крыжано́сец

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крыжано́сец крыжано́сцы
Р. крыжано́сца крыжано́сцаў
Д. крыжано́сцу крыжано́сцам
В. крыжано́сца крыжано́сцаў
Т. крыжано́сцам крыжано́сцамі
М. крыжано́сцу крыжано́сцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шчарбі́ць, шчарблю, шчэрбіш, шчарбіць; незак., што.

Рабіць зазубрыны, шчарбіны на чым‑н. Іх [мячы] крыжаносцы на Русі шчарбілі, — З рук выбітыя, засталіся каля вежы. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рага́ціна, ‑ы, ж.

1. Старадаўняй воінская зброя ў выглядзе вострага кап’я, насаджанага на кароткае дрэўка. Крыжаносцы секлі ўзброеных дубінамі і рагацінамі .. апалчэнцаў. «Маладосць».

2. Паляўнічая зброя ў выглядзе вострага з абодвух бакоў нажа на доўгім дрэўку. Хадзіць з рагацінай на мядзведзя. □ — Бачыш, якая ў яго адмысловая рагаціна. Як пырне зверу ў жывот, дык той і асунецца. Пальчэўскі.

3. Разм. Рагуліна. Каля адной бярозы стаяў на дзвюх рагацінах выдзеўбаны з кругляка жалабок. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)