Крыву́ліна

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Крыву́ліна
Р. Крыву́ліна
Д. Крыву́ліну
В. Крыву́ліна
Т. Крыву́лінам
М. Крыву́ліне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крыву́ліна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. крыву́ліна крыву́ліны
Р. крыву́ліны крыву́лін
Д. крыву́ліне крыву́лінам
В. крыву́ліну крыву́ліны
Т. крыву́лінай
крыву́лінаю
крыву́лінамі
М. крыву́ліне крыву́лінах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крыву́ліна, ‑ы, ж.

Разм.

1. Тое, што і крывуля (у 1 знач.). Па кутках сохлі доўгія крывуліны на палоззе, каля сцен стаялі колы. Арочка.

2. Крывізна, выгіб у чым‑н. Старыца — даўнішняе, выгнутае крутой крывулінай рэчышча Прыпяці. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вілінакрывуліна, скрыўленне’ (Юрч., Фраз., 1) — сінгулятыўны назоўнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑in‑а, відавочна, ад *vil‑a, роднаснага з такімі лексемамі, як вілы (гл.), віліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)