◎ Крыва́лы ’прылады да калёс, каб вазіць бярвенні’ (Янк. III, Бяльк.). Гл. крывулі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кру́чалы ’калёсы для вывазкі лесу’ (Мат. Маг.), ’прылада для калёс вазіць бярвенні’ (Бяльк.). Кантамінацыя крывалы (гл.) і круціцьх (гл.).